Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Гісторыя Бярэзінскага прафесійнага  саюза работнікаў адукацыі і навук

Дата: 16 апреля 2021 в 09:37
Автор: Чалей Т. Р.

            Школьная справа ў Бярэзінскім раёне пачала развівацца яшчэ у дарэвалюцыйны перыяд.  Першае народнае вучылішча было створана  ў 1863 годзе, а на пачатку 20 ст. тут ўжо працавала 16 такіх устаноў (навучалася каля 400 дзяцей, большасць з іх хлопчыкі). У іх выкладалі чытанне, пісьмо, арыфметыку, вучылі дзяцей спяваць хорам царкоўныя песні. Заняткі вяліся на рускай мове. Галоўным прадметам лічыўся закон Божы. Пераважную большасць навучэнцаў складалі дзеці сялян.

   Карані радаводу Беларусскага прафесійнага  саюза работнікаў адукацыі і навукі бяруць пачатак з канца XІX – пачатку XX , калі ў настаўніцкім асяроддзі сталі ўтварацца настаўніцкія суполкі, першыя прафсаюзныя аб’яднанні былі нелегальнымі альбо дзейнічалі ў якасці кас узаемадапамогі, дабрачынных арганізацый і г.д.

  У 1925 годзе у раёне было 25 школ. Пры ўсіх школах дзейнічалі пункты ліквідацыі непісьменнасці, на якіх навучаліся каля 500 чалавек.  Напрыканцы 1936 г. у раёне налічвалася 90 школ, у т.л. 72 пачатковыя, 17 семілетніх і адна сярэдняя ў Беразіно, у якіх навучалася каля 6500 вучняў. Ва ўсіх школах працавала больш за 200 настаўнікаў. Многія з іх мелі вышэйшую адукацыю.

  І хоць далёка не заўсёды разнастайныя пераўтварэнні, расфарміраванні, арганізацыйныя перабудовы ішлі на карысць, тым не менш, галіновы прафсаюз пры любых рэарганізацыях не выпускаў з поля зроку галоўнае: усяляк садзейнічаў развіццю і ўдасканаленню сістэмы адукацыі, паляпшэнню аховы здароўя, умоў працы і побыту, павышэнню ўзроўню дабрабыту работнікаў галіны. Функцыі, якія выконваў прафсаюз, і паўнамоцтвы, якія ён меў, служылі гэтым высокім мэтам. Адданасць ім ён даказаў і ў цяжкія часы Вялікай айчыннай вайны. Члены галіновага прафсаюза ў той перыяд лічылі сябе не па форме, а па сутнасці "мабілізаванымі і закліканымі".

У перыяд фашысцкай акупацыі на тэрыторыях, падуладным партызанам, дзейнічалі так званыя лясныя школы.

Пасля вайны пачалася праца па аднаўленні гаспадаркі, жылля, устаноў адукацыі. Акрамя сярэдніх школ, пачала працаваць васьмілетняя школа-інтэрнат, сямігадовая школа працоўнай моладзі. У 1946/1947 навучальным годзе у школах раёна навучалася 12300 дзяцей, працавала  95 устаноў адукацыі, у якіх выкладала 470 настаўнікаў.

1975 год. У 16 сярэдніх і 22 васьмігадовых школах раёна выпускныя экзамены здавалі 1060 васьмікласнікаў і 657 дзесяцікласнікаў.

   На рубяжы стагоддзяў у раёне функцыяніравала 30 школ (21 сярэдняя, 7 базавых і 2 пачатковыя, у якіх навучалася 5654 вучні), Пагостскі ВПК (287), Цэнтр развіцця творчых і інтэлектуальных магчымасцей дзяцей, падлеткаў і юнацтва (550), дзіцяча-юнацкая спартыўная  школа(360), раённы Дом дзіцячай творчасці (413), Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі,  аздараўленчы лагер “Папараць-кветка”, 29 дошкольных устаноў (1225).

Прафсаюзу прыйшлося прайсці праз розныя перыяды рэарганізацыі, але час, само жыццё даказалі бясплённасць драблення.

   Салідарнасць, адзінства, гатоўнасць ахвяраваць прыватным дзеля агульнага – галоўныя каштоўнасці галіновага прафсаюза. Захаваць іх дазволіла найперш вернасць традыцыям, што закладваліся некалькімі плеядамі кіраўнікоў галіновага прафсаюза, сапраўдных лідараў педагагічнай грамадскасці. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.