Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Пачынаецца пажарна-прафілактычная акцыя ў жыллі грамадзян

Дата: 2 апреля 2019 в 18:16
Автор: Чалей Т. Р.
267 просмотров

У перыяд з 2 да 19 красавіка ў раёне пройдзе міжведамасная рэспубліканская акцыя “За бяспеку разам!”. Штодня рэйдавыя групы будуць правяраць домаўладанні грамадзян і расказваюць ім, як не патрапіць у спіс пагарэльцаў. У складзе груп - ратавальнікі, міліцыя, работнікі адукацыі, сацыяльнага абслугоўвання, энерганадзору, бальніцы, газавай гаспадаркі. Пад увагай – шматдзетныя і нядобранадзейныя сем’і, інваліды, адзінокія састарэлыя людзі і тыя, хто злоўжывае спіртным. Менавіта ў дамах названых катэгорый грамадзян найчасцей адбываюцца пажары.

Каб упэўніцца, ці бяспечна жыць у вашым доме, звярніцеся ў Бярэзінскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях па адрасе г.Беразіно, вул.Паркавая, 2, ці патэлефануйце па нумары 5-54-47. Ратавальнікі правераць ваш дом і дадуць адпаведныя рэкамендацыі. Паслуга бясплатная.

Вольга ДАНЭЙКА, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.