Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Да трагедыі заставаліся імгненні…

Дата: 2 октября 2017 в 19:09
Автор: Чалей Т. Р.
451 просмотр

<meta http-equiv=Content-Type content="text/html; charset=windows-1251"><meta name=ProgId content=Word.Document><meta name=Generator content="Microsoft Word 14"><meta name=Originator content="Microsoft Word 14"> <link href="Да%20трагедыі%20заставаліся%20імгненні....files/filelist.xml" rel="File-List" /> <link href="Да%20трагедыі%20заставаліся%20імгненні....files/themedata.thmx" rel="themeData" /> <link href="Да%20трагедыі%20заставаліся%20імгненні....files/colorschememapping.xml" rel="colorSchemeMapping" /> <style type="text/css"> </style>

Да трагедыі заставаліся імгненні…<o:p></o:p>

Лічаныя імгненні заставаліся да трагедыі ў шматкватэрным доме па вуліцы Марыі Рамановіч,5. Першага кастрычніка ў адной з кватэр сабралася кампанія, каб нясумна правесці час. Няцяжка здагадацца, што бавіць час дапамагалі гарэлка і цыгарэты. У восем гадзін вечара маладыя людзі – брат і сястра, што жылі ў суседнім пад’ездзе гэтага ж дома, выйшлі на балкон і заўважылі дым, які валіў з вакон “вяселай” кватэры. Не марудзячы, яны пазванілі ратавальнікам па тэлефоне 101, а самі кінуліся на дапамогу людзям. На той час кватэра была поўнасцю ў дыме, ля дзвярэй сядзела жанчына, якая нават не мела сіл выйсці. У адной з комнат маладыя людзі знайшлі і выцягнулі на вуліцу двух мужчын – бацьку і сына, якія мірна спалі ў абдымках п’янага дурмана. І нават не адчувалі, што побач тлее матрас. Яшчэ б дзве-тры хвіліны, і ратаваць было б некага: часцей за ўсе людзі, што спяць на момант ўзгарання, гінуць не ад агню, а з-за атраўлення ўгарным газам… На жаль, гэтая гісторыя – “класіка жанра” ў зводках выратавальнікаў. Як правіла, часцей за ўсе пажары ў жыллі адбываюцца менавіта з-за курэння ў ложку, і ў большасці выпадкаў такія ўзгаранні заканчваюцца гібеллю людзей. <o:p></o:p>

Страшна і недарэчна маглі пайсці з жыцця адразу тры чалавекі… Думаецца, гэтая гісторыя павінна стаць паказальнай для аматараў павесяліцца ў кампаніі з гарэлкай і цыгарэтай. Няўжо вы хочаце аддаць свае адзінае жыцце недакурку, з якім лажыцеся ў ложак? <o:p></o:p>

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС<o:p></o:p>

<o:p> </o:p>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.