Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Чаму дзеці адны на пляжы, альбо Гісторыя аднаго рэйда

Дата: 29 июня 2021 в 13:23
Автор: Чалей Т. Р.
111 просмотров

Спякотнае надвор’е збірае ля вады нямала аматараў адпачыць, як след накупацца і атрымаць такую чаканую прахалоду. На жаль, з-за невыканання мераў асабістай бяспекі штодня ў краіне тонуць дарослыя і дзеці. Каб папярэдзіць бяду, у Бярэзінскім раёне штодня праводзяцца рэйдавыя мерапрыемствы ў месцах масавага адпачынку людзей ля вады. У складзе рэйдавых груп – ратавальнікі, работнікі службы ратавання людзей на вадзе, міліцыянеры. У адзін з рэйдавых дзен абследаваны ўсе месцы адпачынку людзей у раёне горада Беразіно. Як высветлілася, людзі адпачываюць і ў месцах, забароненых для плавання. Пра тое, што гэта можа быць небяспечна, ведаюць, але пакідаюць улюбёныя з дзяцінства месцы не жадаюць… Падчас воднага падарожжа на маторнай лодцы заўважаем у вадзе траіх дзяцей. Падплываем бліжэй, размаўляем з імі, і здзіўляемся халатнасці маці дзяцей: амаль 10 хвілін мы разам з дзецьмі чакалі яе прыходу…

- Што такога? Пяць хвілін усяго пакупаліся. Яны самі наперад пабеглі, - разважае шматдзетная матуля.

Як высветлілася, сям’я прыехала з Мінску і зараз штодня адпачывае на Беразіне. Сур’езная размова, думаецца, вымусіць жанчыну больш грунтоўна адносіцца да пытанняў бяспекі дзяцей.

Яшчэ на адным стыхійным пляжы адпачывае цэлая кампанія падлеткаў. З імі начальнік бярэзінскіх ратавальнікаў на вадзе Юрый Палянскі правеў цэлую лекцыю пра тое, чым можа абярнуцца неасцярожнасць пры адпачынку на вадзе. Перасцераглі ад катання на “тарзанках”, нагадаўшы дзецям і пра выпадак гібелі ў раёне 7-класніка падчас катання на гэтым небяспечным прыстасаванні. Здарылася гэта 4 гады таму літаральна за некалькі дзен да летніх канікул.

Усяго за рэйд мы наведалі пяць месцаў купання, праінструкціравалі аб мерах бяспекі 50 чалавек. Рэйды будуць працягвацца.

Служба ратавання нагадвае усім, хто бавіць час ля вады:

- Пажадана наведваць спецыяльна абсталяваныя месцы для купання: у нашым раёне іх чатыры: у Мачаску, Паплавах і два – у Беразіно;

- Не давайце нырца ў недаследаваных месцах: тут можа быць мелка і рызыка траўміравацца будзе значнай;

- Не катайцеся на “тарзанках”, паказвайце дзецям асабісты станоўчы прыклад бяспечных паводзінаў на вадзе;

- Заплывы на надзіманым матрасе могуць скончыцца трагічна: ён можа легка перакуліцца ад парыву ветра ці цячэннем;

- Скажыце рашучае “НЕ!” ужыванню спіртных напояў надчас воднага адпачынку;

- Малыя дзеці павінны быць у вадзе на адлегласці выцягнутай ркуі ад вас;

Калі вы бачыце, што тоне чалавек, званіце па нумарах 101 ці 112. Ратуйце яго толькі тады, калі ўпэўненыя ва ўласных сілах. Да прыезду ратавальнікаў кіньце чалавеку сродкі і рэчы, што дазволяць яму ўтрымлівацца на паверхні вады.

Беражыце сябе!

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.